1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада
1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 530 партызан (10.07.1944) |
Дыслакацыя | Мірскі і Карэліцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Д. А. Дзенісенка |
1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада— партызанская брыгада, якая дзейнічала на тэрыторыі Мірскага і Карэліцкага раёнаў. 4 ліпеня 1944 года брыгада (530 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1942 года з атрада імя Чкалава, які ўваходзіў у склад партызанскай брыгады «Уперад», вылучылася група Дз. А. Дзенісенкі, якая папоўнілася моладдзю з Мірскага і Карэліцкага раёнаў, у снежні ў яго ўлілася частка партызанскага атрада Дз. І. Семянцова; з мая 1943 года — кавалерыйскі атрад, з 5 мая 1944 года — кавалерыйскі дывізіён. У жніўні 1944 года дывізіён вызначаны як 1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада 3-атраднага складу.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. А. Салашэнка
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны вялі баі супраць нямецкіх апорных пунктаў, гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў у вёсках Антанёва, Вялікія Жухавічы, Вялікая Слабада і іншых Мірскага раёна. Усяго было разгромлена 11 гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, 5 валасных упраў і 24 сельскія дзяржаўныя маёнткі. Перабіта 300 рэек. 2 — 3 ліпеня 1944 года разам з брыгадамі імя Суворава і «25 гадоў БССР» брыгада вяла баі з нямецкімі войскамі на паўднёвай ускраіне Налібоцкай пушчы, утрымлівала пераправу цераз Нёман.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.